#танцы #танці #tantsn

У чэрвені гэтага года аматары і прафесіяналы, зацікаўленыя крос-культурнымі сувязямі паміж беларускімі, украінскімі і яўрэйскімі танцамі сабраліся на анлайн-сустрэчу, каб падзяліцца досвідам, назіраннямі, падазрэннямі і спадзевамі. Тэма сустрэчы: Крос-культурныя ўплывы ў беларускай, украінскай і яўрэйскай танцавальна-музычных традыцыях.
Што такое “нацыянальны канон” і чаму ягонае стварэнне і папулярызацыя негатыўна ўплываюць на традыцыйную культуру? Чым традыцыйная культура адрозніваецца ад “народнай”, якую культурніцкія ўстановы ўсяго свету ўжо амаль стагоддзе транслююць з вялікіх і маленькіх, прафесійных і не вельмі сцэн? Якія ёсць доказы супольнай працы украінскіх і беларускіх народных музыкаў з клезмерамі (яўрэйскімі музыкамі)? Чым адрозніваюцца яўрэйская і неяўрэйская танцавальныя традыцыі?
Спікеры:
Аляксей Крукоўскі, этнограф і музыка (Мінск)
Андрэй Левченко, этнограф і музыка (Кіеў)
Ната Толак, танцмайстарка і арганізатарка (Львоў)
Наталля Касянчык, музыка і выкладчыца (Варшава)
Мадэратарка:
Ната Голава, рэжысёрка і танцмайстарка (Вільнюс)
Тры гадзіны гутарак, музычна-танцавальных прыкладаў, архіўных фотаздымкаў, нечаканых экспедыцыйных знаходак, пытанняў з адказамі і без… і нават спрэчак!
А праз тыдзень пасля анлайн-сустрэчы беларускія танцоры і музыкі паехалі на кароткі tantsn-летнік, каб працягнуць свае інструментальна-філасофскія размовы і тое-сёе прымяніць на практыцы.
У гэтым відэа – тры погляды гасцёў анлайн-сустрэчы на танец Гапак. Ён жа Гопак. Ён жа Козачок. Беларускі, украінскі і нават трошку яўрэйскі. Ну, вось хто б мог такое на гапака нашага падумаць!
А тут трошку дэталяў пра яшчэ адну пярлінку з танцпола. Чыіх будзе гэная дзевачка? Жыдовачка! Беларуская народная, прывезеная з экспедыцый.
Разбіраліся з каранямі і паходжаннем танцаў, асаблівасцямі традыцый, танцавалі прыкладна ў такой атмасферы
Для тых, хто хоча паглыбіцца ў роздумы пра нашае і суседскае, калі ласка, можна паглядзець і паслухаць усю трохгадзінную гутарку вось тут