Запрашаем у Клуб гістарычнага танца ў Барысаве!
Мы вучым таньчыць і вучымся самі, ладзім вечарынкі і касцюмныя вечары, дапамагаем арганізоўваць мерапрыемствы і сябруем танцамі з другімі суполкамі, гастраліруем па гарадах і мястэчках, здымаем кіно, граем на вуліцах, даследуем гарадскую танцавальную культуру. У нас ёсць свая жаночая (ня)клезмерская капэлла з акардэонам, басэтляй, скрыпкай і бубнам. Шмат ідэй і імпэту.
У гэтым зімовым сезоне плануем майстар класы па ўзаемадзеянню ў традыцыйных парных танцах, вечарынку ірландскіх і шатландскіх танцаў, касьцюмны вечар у стылі мястэчкаў пачатку 20 стагоддзя, вечарынку гарманістак у Аздзяцічах, кінапаказы нашай стужкі «Чароўныя нажнічкі» і рознае ўсякае яшчэ, да чаго прапануем далучыцца.
Трэніруемся таньчыць па панядзелках у Равесніку (Дзяржынскага, 66) а 19:00. Чакаем усіх.