Дубовыя ногі

Раптоўна даведаліся, што тую самую “дробную” польку, што нават не кожны ўпэўнены танцор здолее станьчыць, спрытна выдаюць жанчыны з падбарысаўскага Нова-Яньчына.

Лідэр руху традыцыйных танцаў, Аляксей Крукоўскі падбіў мінчукоў паехаць разам з намі да танцорак. Не ўсе атрымалася адразу, бо зразумела, Соня з Таней таньчылі гэтую польку, калі яшчэ, як самі кажуць, “у дзеўках хадзілі”. А нашы ногі надта “дубовыя” па словах настаўніцы. Але не ва ўсіх, не ва ўсіх…

Чакаем майстар-класу!

Здымаў Алег Іваноўскі, камера Льва Машкетава
в. Нова-Яньчына, 29 чэрвеня 2017