Cкрыпка на балоце.
Прапанова выправіцца на тыдзень у вясковую арт-рэзідэнцыю была чарговым чэленджам для капэлі Zhydovachka. Вёска Каптаруны знаходзіцца на памежжы Літвы і Беларусі, у гушчарах і балотах, недалёка Блакітных азёр. Далей за вёску – бязьлюдныя лясы і Літва. Аднак, на канец верасьня 2021 года дзявочая капэля ўжо значна паменшала. І ў рэзідэнцыю з двума жыдовачкамі паехаў яўрэйскі скрыпак Аляксей Розаў, з якім капэля пазнаёмілся ў 2019 годзе на штогадовым буйным сходзе аматараў і прафесіяналаў дасьледваньняў ідышскай культуры ў Ваймары, у Нямеччыне. Куды трапіла, дзякуючы праграме прафесійнай мабільнасьці MOST (Гётэ Інстытут), што працавала ў Беларусі на той момант. Але гэта іншая гісторыя. Хаця менавіта ў Ваймары барысаўскія музыканткі і танцоркі знайшлі сяброў і сябровак на працяг сумесных праектаў.
Што тычыцца Аляксея Розава, то ён на элегантную касьцюмную, як у горадзе Бэ любяць, танцавальную вечарынку да капэлі Zhydovachka ўжо аднойчы завітваў з канцэртам. Але на гэты раз дзяўчаты зацягнулі маскоўскага скрыпака на беларускія балоты, каб патрэніравацца граць і таньчыць яўрэйскія мелодыі ў, так бы мовіць, інтымнай абстаноўцы.
Zhydovachka ўдзячная Артуру Клінаву, гасьціннаму гаспадару з Каптарунаў за цудоўныя творчыя вакацыі і магчымасьць слухаць ажно две скрыпкі, як кажуць… дзённа і ночна.
А кароткую справаздачу (усяго 6 хвілін!) гэтай скрыпкава-танцавальнай вандроўкі на Памежжы можна паглядзець тут.