БЕЛ РУС EN

"Чароўныя нажнічкі"

кінастужка паводле жыдоўскіх казак


Жанр: сентыментальная камедыя з элементамі містыкі
Працягласць: 60 хвілін
Без гуку, чорна-белае, аматарскае
Субтытры - беларускі, рускі

Сцэнарый: Anna Avota

Здымачная група:
Рэжысерка - Наталля Голава
Аператары - Наталля Буцневіч, Павел Сляпухін, Валянціна Цвірко
Акторы і масоўка – удзельнікі Клубу гістарычнага танца Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.Барысава і івэнт-суполкі “Барысаўская мыза”, тэатра “Відарыс”
Мэбля, касцюмы - тэатр “Відарыс”, касцюмер - Людміла Гудзіліна

У ролях:

РІВКА, дачка краўца Берела, маці Шмуэля /Анастасія Календа/

РІВКА,
дачка краўца Берела, маці Шмуэля
/Анастасія Календа/

ШМУЭЛЬ, бедны кравец /Алег Іваноўскі/

ШМУЭЛЬ,
бедны кравец
/Алег Іваноўскі/

РЭБЕКА, сірата з Варшавы /Вікторыя Лапанік/

РЭБЕКА,
сірата з Варшавы
/Вікторыя Лапанік/

МУСЯ, шынкарка /Тамара Гаеўская/

МУСЯ,
шынкарка
/Тамара Гаеўская/

ПЕСЯ, самая багатая гандлярка ў мястэчку /Людміла Гудзіліна/

ПЕСЯ,
самая багатая гандлярка ў мястэчку
/Людміла Гудзіліна/

ГІРШ, сын Песі, гандляркі, /Аляксандр Голышаў/

ГІРШ, сын Песі, гандляркі,
марыць паступіць у Віленскі балет
/Аляксандр Голышаў/

РЭЙЗЛ, цнатлівая сястра Гірша, дачка гандляркі Песі /Юлія Кірылава /

РЭЙЗЛ, цнатлівая сястра Гірша,
дачка гандляркі Песі
/Юлія Кірылава /

МАДАМ СОФА, хазяйка адмысловага заведзенія /Лідзія Комар/

МАДАМ СОФА,
хазяйка адмысловага заведзенія
/Лідзія Комар/

ЦЭЙТЛ, паненка з заведзенія цеці Соні /Уладзя Міхайлава/

ЦЭЙТЛ,
паненка з заведзенія цеці Соні
/Уладзя Міхайлава/

ЭТЛ, паненка з заведзенія цеці Соні /Наталля Голава/

ЭТЛ,
паненка з заведзенія цеці Соні
/Наталля Голава/

ФІШЛ, мясцовы скрыпак /Філіп Вінаградаў/

ФІШЛ,
мясцовы скрыпак
/Філіп Вінаградаў/

ЧОРТ у вобразе замежнага Музыканта /Віталій Прыбыльскі/

ЧОРТ,
у вобразе замежнага Музыканта
/Віталій Прыбыльскі/

МОЙША, дохтар /Аляксей Іваноў/

МОЙША,
дохтар
/Аляксей Іваноў/

ЙОСЭФ, рэбе /Віталій Песляк/

ЙОСЭФ,
рэбе
/Віталій Пясляк/

Праект з’яўляецца валанцёрскім.

Стужка знятая ў жніўні-верасні 2017 года кінааматарамі ў Барысаве. Асноўныя здымачныя пляцоўкі – жывыя дэкарацыі старога горада, якія вельмі нагадваюць першую палову 20 стагоддзя і дзе часткова захавалася тагачасная архітэктура. Вядома, што да рэвалюцыі менавіта гэтыя кварталы былі яўрэйскімі. Тут месціліся крамы, фотастудыі, кінатэатры, рамесніцкія майстэрні і сінагогі. З маленькага ўтульнага дворыка, дзе адбываюцца галоўныя падзеі мястэчка ў кінагісторыі – сустрэчы, плёткі, вяселле - бачна будынак былой вялікай харальнай сінагогі.

Але фільм не з’яўляецца дакладнай рэканструкцыяй жыцця і звычаяў барысаўскіх яўрэяў. Гэта хутчэй зборны вобраз, крыху рамантызаваныя ўяўленні аўтараў фільма пра часы, калі ў Барысаве больш за палову насельніцтва складалі яўрэі.

Гісторыя казачная, яна распавядае пра прыгоды беднага краўца Шмуэля, які жыве ў звычайным габрэйскім мястэчку дзесці ва Ўсходняй Еўропе і якому ад дзеда-краўца дасталіся ў спадчыну чароўныя нажніцы. Калі маці Шмуэля памірае, ён у сентыментальным смутку спускае апошнія грошы і нават дзедавы нажнічкі. Зранку ён разумее, што прапіў аванс вялікай замовы і нечакана прыдбаў сабе нявесту… з сюрпрызам. Але казка на тое і казка, каб галоўны герой трапіў у бяду і праз розныя выпрабаванні атрымаў не толькі тое, што яму належыць, а яшчэ абавязкова які-небудзь падарунак лёсу. Таму гэтая казка скончыцца вяселлем, але не тым, што планавалася напачатку. І, канешне, калі кіно здымалі танцоры, дык не абыйдзецца без танцаў.

Стужку можна будзе пабачыць выключна ў “жывым” выглядзе, агучаную капэлей. Музыканткі будуць суправаджаць дзеянне фільма традыцыйнай беларускай і жыдоўскай музыкай, якая сапраўды гучала калісьці ў гэтых мясцінах на вечарынах і вяселлях. Для прагляда фільма патрабуецца камерная заля, экран, праектар, магчыма абсталяванне, каб агучыць бысэтлю, скрыпку, акардэон і бубен. Пажадана, каб мэбля ў залі была рухомая, а гледачы - гатовыя да танцаў.

Прэм’ера чакаецца 10 траўня 2018 года.

2017 (c) myza.by