Новости


3 ліпеня 2017
Спецміхстура “ГЕШЭФЦІН” – Мойша ў полі не адзін

Фота: Валянціна Цвірко, Вікторыя Круглік

На дзень Незалежнасьці 3 ліпеня 2017 года шаноўны выканкам паклікаў нас штосьці гістарычнае паказаць гараджанам, пераважна, з танцамі.

Дзень Незалежнасці 2017

Зараз наш улюблены гістарычны час – пачатак двадцатага стагоддзя. І гэта значыць, сам пан Бог наказвае рэканструяваць адну з самых цікавых эпох, калі ўжо год цяперака надыйшоў …сямнадцаты. Што мы й зрабілі. Дарэвалюцыйныя падбарысаўскія сяляне, гараджане, габрэйскі дохтур з дачкой і жонкай, паненачкі з бізьнесу цёці Соні (якую ўсе ў Барысаве ведаюць…). Нават рамалы з гітарай!

Дзень Незалежнасці 2017

Таньчылі Лысага, Каханачку, Падыспана, фахстроты, вальцы і тангі. Частаваліся абаранкамі, лячыліся (і мінакоў лячылі) старажытнай міхстурай з трохі дзіўнай назвай “Гешэфцін”. Дохтур Мойша (ен жа Міця ў быту) казаў, ад рэгулярнага ўжывання гэтага напою паляпшаецца фінансавае становішча. Паглядзім.

Дзень Незалежнасці 2017

А тут – працэсія. Сам пан прыдсідацель са світай. І яго пачаставалі. І наваражылі яму, што ў старым дворыку, што недалека ад манумента кзязю Барысу, хутка будуць адбывацца выдатныя вечарыны з музыкамі, танцамі і артыстамі. Магчыма, нават замежнымі. Прычым, горад на гэтыя сьвяты ні капеечкі не выдаткуе. Прыдсідацелю такая варажба спадабалася, міхстура таксама і ен запрасіў нас на сустрэчу.

Дзень Незалежнасці 2017

Радасныя мы дасталі наш новы, не! Наш ПЕРШЫ акардэон і яшчэ не менш як за гадзіну гралі. Адну з песень ведае амаль кожны – круціцца, верціцца шар галубой… Матыву гэтаму жыдоўскаму, падаецца, больш за сто год. Бачыце, калі есьць нешта добрае, то яно й застанецца незалежным ад часу, моды, сурокі, злых людзей і дрэннага густу.

Дзень Незалежнасці 2017